Новы Двор у перыяд Першай сусветнай вайны

1 жніўня 1914 года пачалася Першая сусветная вайна. Германскія войскі пачалі наступленне на тэрыторыю Царскай Расіі. Усходні фронт адыграў у гэтай вайне першаступеную ролю. У час летняга еаступлення 1915 года на ўсходнім фронце нямецкія войскі акупіравалі часку расійскай тэрыторыі, у тым ліку і Новы Двор. У 20-х чыслах жніўня Новы Двор быў захоплены кайзераўскімі войскамі. Быўў устаноўлены акупацыйны рэжым. На працягу амаль чатырох гадоў веска падвяргалася страшэннаму спусташэню. Акупацыйныя ўлады кантралявалі гаспадарчае і культурнае жыццё. Яны рэалізавалі ўстаноўленную імі "сістэму голада". Эшалоны з хлебвм, хатняй жывелай, мясам адыходзілі ў Германію. Немцы пакідалі акупіраваную тэрыторыю без прадуктаў харчавання і сыравінных рэсурсаў. Вазіць прадукты харчаваня ў горад без дазволу нямецкіх улад было забаронена. За розныя парушэнні нямецкія ўлады накладвалі штраф да 6000 марак аобо каралі турэмным зняврленнем да 6 месяцаў. Загадам улад без дазволу на тое забаранялася біць жывёлу і птушку ўсіх відаў на продаж, а часам нават і для асбістага ўжывання. Калі ж убой дазваляш\ўся, то больш паловы трэба было здаць немцам. Немцы ўвялі прымусовыя работы.

Пасля паражэння Германіі краіны Антанты працягвалі разглядваць нямецкія войскі як ударную сілу ў барацьбе зсурпраць савецкай улады.

Народ Беларусі не паспеў яшчэ забыць жахі германскай акупацыі, а польскія ўлады, атрымаўшы незалежнасць зрук савецкай улады, рыхтавалі новую вайну - вайну супраць савецкай Расіі.