Новы Двор у часы ВКЛ і Рэчы Паспалітай

Дакладная дата ўзнікнення Новага Двара невядома, але першае гістарычнае ўпамінанне паходзіць з 1480 г. Тады абывацель Чонсна (Чолгін) пабудаваў у Новым Двары каталіцкі касцёл. У 16 ст. каралеўскае мястэчка і Двор у складзе Гроденскай каралеўскай эканоміі. Дакладнае апісанне тагачаснага каралеўскага мястэчка дадзена ў рэестры валочнай памеры з 1651 г. Цэнтрам мястэчка быў квадратны рынак. Ад яго адыходзілі вуліцы: Васілішкаўская, Астрынская, Дубічская, Берштанская, Касцельная, Забалотная, Дворная. Была яшчэ адна вуліца без назвы. У той час у Новым Двары было 116 зямельных участкаў, якія належалі 80 уладальнікам, у тым ліку 10 яўрэям. Большая частка жыхароў займалася сельскай гаспадаркай, частка займалася рамяством. У Новым Двары ў той час былі два мяснікі (Томка Якобавіч і Багдан Гілевіч), два шаўца (Марцін Мацеевіч і Юхно), а таксама каваль (Пацовіч). Былі дробныя купцы, якія прадавалі соль на сукно, шоўк і іншыя тавары. Прыкладна ў 50-х гадах 18 ст. Новы Двор атрымаў магдэбургскае права. Яно дазваляла мястэчку мець свае выбарчыя органы самакіравання, свой герб, пячатку, гарадскі бюджэт, вызваляла ад прыгонных гвалтаў (заставаўся толькі грашовы падатак).

У 1720 г. кароль Аўгуст ІІ пацвердзіў правы і прывілеі Новага Двара. Два разы на год праводзіліся ярмаркі, два разы на тыдзень - таржкі.

На малюнку паказаны схематычны выгляд Новага Двара у 16 ст.

У часы Рэчы Паспалітай Новы Двор з'яўляўся негарадскім староствам, размешчаным у ваяводстве Віленскім, павеце Лідскім. Па рашэнню сейма 1648 г. Новы Двор быў эканоміяй каралеўскага двара, па якой Андрэй Гамбіцкі - староста навадворскі меў ва Ўзнагароду забяспечаную суму ў манеце прускай. Пазней гэтыя каралеўскія ўладанні распаліся на наступныя ўладанні: Пугачы, Малятычы, Бершты, Драбоўшчына, кожная з якіх мела свойго ўладальнікі. Непасрэдна навадворскім староствам кіраваў Ігнацій Ронсецкі. Пазней староства належала Антону Роэмеру.

У 1640 г. у выніку разбурэння ранейшага касцёла ксёндз Антон Бажынскі пабудаваў новы касцёл, які затым быў адбудаваны ў 1749 г. і капітальна адноўлены у 1880 г. Пры касцёле дзейнічала парафіяльная школа. У 1781 г. школу наведвала 11 вучняў, у тым ліку 4 сельскіх дзяцей. У 1805 г. у её займалася ўсяго 6 вучняў.

Насельніцтва Новага Двара вяло пераважна натуральную гаспадарку. З лёну і воўны ткалі матэрыял на пашыў адзення, якое шылі мясцовыя краўцы, а часам самі сяляне. Абуткам служылі лапці з ліпавага лыка, або так званыя абіякі, якія складаліся са шкуры, прыбітай да драўлянай падэшвы. Жыхары Новага Двара пражывалі ў драўляных дварах, пакрытых саломай, падлогай служыў ток з гліны. У такіх хатах заўсёды было сыра. Мэбля была самая простая - стол, лавы, зэдлікі. Посуд быў драуляны - вёдры, конаўкі, цэбры, кадушкі. Быў нават посуд з саломы. Спалі сяляне на драўляных ложках або полках. Замест матраца быў сяннік - вялікі палатняны мех, які напіхвалі сенам. Сяннік зверху пакрываўся пасцілкай. Дзеці часта спалі на вялікай печы. Жанчыны ўмелі вырабляць прыгожыя вырабы з лёну, з воўны - пасцілкі, дываны, паясы, вышываныя ручнікі і г.д. У кажнай жанчыны быў прыгожа размаляваны куфар. У каморы або нават у хаце былі жорны. У іх сяляне малолі жыта на хлеб, ячмень і авёс курам і свінням.

Жыхары Новага Двара ў гэты час былі пераважна непісьменнымі.