"Новы Двор"

(Іван Гайваронскі)

Ты мой Новы Двор, хоць старое мястэчка
Касцёл, сінагога... Яўрэйскі пагост
Жарботна сумуе за чорнаю рэчкай,
Здічэлай травою і мохам зарос.
А месяц у небе, як тое яечка.

Нядзельная вуліца раніцай звонкай.
Дрыжыць пазалотай спалоханы клён.
Гандлёвая плошча, і смех, і гамонка
На штрыфель прышпілена ягадай гронка.
Дзяўчатаў салодкі палон.

Мне цяжка згубіцца. Калёсы, фурманкі.
Аж слінкі цякуць - ледзянцы, абаранкі,
Вандліны, каўбасы. А косы-кляпанкі,
Вугольныя прасы. Шархэблі-рубанкі.
Шляхцянкі ці новадваранкі.

Касцёл старажытны з бялюткаю брамай
І звон на званіцы не спіць.
Пусцеюць рады і гандлёвыя крамы.
Няма кірмашоў. Забываюцца драмы.
А крыж як стаяў, так стаіць.