Новы Двор ў складзе панскай Польшчы

Па ўмовах Рыжскага мірнага дагавору ад 18 сакавіка 1921 года заходнія землі Беларусі адышлі да польскай дзяржавы, улада якой належала памешчыкам і буржуазіі. Умацаваная пры дапамозе дзяржаў Захаду, Польша заняла важнае месца ў іх палітыцы, накіраванай супраць першай у свеце краіны Саветааў.

Першапачаткова веска знаходзілася ў Лідскім павеце Наавагрудскага ваяводства. У 1928 годзе Новы Двор перайшоў да Шчучынскага павету. У Новым Двары была гміна. Будынык гміны размяшчаўся на терыторыі сучаснага чарчкамбінату. Работнікам гміны быш\ў войт. Пэўны час войтам быў Ян Буш. Быў сакратар гміны і яшчэ чалавек, накшталт рахункавода. Войт узначальваў усю ўладу. Для парадку размяшчаўся пастарунак, дзе быў камендант і чатыры ці пяць паліцыянтаў. Пастарунак размяшчаўся ў будынку, які быў недаека сучачнай школы (у цяперашні час знесены).

Сяляне ў большай частцы займаліся натуральнай гаспадаркай. Са сваёй гаспадаркі выкарыстоўвалі прадукты харчавання, пераважна хлеб, малако, бульбу, капусту і іншую агародніну. Хлеба да новага ўраджаю многім сялянам часта не хапала. Скваркау елі толькі у нядзелю і ў святы і ў самыя цяжкія работы - сенаване і жніво. Адзенне сялян шылася з саматканага палатна, абуткам служылі абіякі. У нядзелю і ў святы сяляне абувалі боты ці туфлі. Будынкі пакрываліся саломай, падлога - ток - рабілася з гліны. На такой падлозе было шмат блох, а летам - мух. Вясковыя жанчыны працавалі на агародзе, летам - на жніве. Хлеб пяклі ў печы. Зімой мялі лён, затым пралі і выраблялі палатно на ручным станку (кроснах). Мужчыны апрацоўвалі зямлю, ыврошчвалі і ўбіралі збожжа. Шмат часу забіраў сенакос. Дзеці пасвілі жывёлу. Аднак у тыя часы дзяцінства заканчвалася вельмі хутка.Восенню і зімою сяляне займаліся малацьбою.

Местачковыя жыхары, пераважна яўрэі, займаліся гандлям. Сярод яўрэяў былі выдатныя рамесленнікі.

У Новым Двары беларусскай школы не было, а была школа польская. Там усе прадметы вывучаліся на польскай мове. Таксама дзейнічаў драўляны каталіцкі касцёл. На могілках драўляная капліца. Службу ажыццяляў адзін ксёнз. Таксама была сінагога. Там маліліся яўрэі, зеці вучыліся ў яўрэйскай школе пры сінагозе. Гэты будынак захаваўся і да нашых дзён.

Моладзь у выхадныя дні, еправажна ў суботу, праводзіла вячоркі. Дзяўчаты і хлопцы танцавалі, спявалі песні, гулялі ў розныя гульні. Зімой вячоркі суправаджаліся работай. Дзяўчаты пралі кудзеллю, а хлопцы - што-небудзь майстравалі.

У 1931 прцавалі гмінная ўправа, касцел, царква, пошта, адзін раз на тыдзень праводзіліся таргі. Навадворская гміна налічвала 1681 дом і 9315 жыхароў.

Яндекс.Метрика