Паходжанне назвы Новы Двор

Даследчыкі даказалі, што ў 10 - 11 стст. амаль ўся тэрыторыя нашага краю была пакрыта лясамі. Але ўжо ў пачатку 11 ст. у гэтых глухіх мясцінах сталі ўзводзіцца абаронныя ўмацаванні. Спачатку аседлых жыхароў там не было, а дзяжурылі толькі гарнізоны. Праз дзесяцігоддзі ля гэтых абарончых умацаванняў пачалі пасяляцца рамесленнікі і купцы. Так ствараліся буйныя населеныя пункты, якія з цягам часу сталі мястэчкамі і гарадамі. Паміж імі ў лясах сталі прарубаць прасекі, ствараць транспартныя шляхі, па якіх перамяшчаліся вяльможы са сваімі світамі, войска, купцы. Усё гэта патрабавала, каб на шляху вандровак сталялі заезджыя двары, дзе можна было б адпачыць, запасціся прадуктамі і фуражом, памяняць коней, выкарыстаць паслугі мясцовага люду. Шчыльнасць насельніцтва на нашай тэрыторыі складала каля 2 чалавек на 1 квадратны кіламетр. Вось чаму ўздоўж просек закладваліся "двары". Іх уладальнікі карысталіся прывілеямі, вызваляліся ад падаткаў, удзелаў у войнах і г.д. Так у нашай мясцовасці на дарозе Гродна-Вільня з'явіўся спачатку Стары Двор, а Затым і Новы Двор. Ды так заявіў пра сябе, што ўжо ў 1480 г. тут будуецца драўляны касцёл. Старастамі ў Новым Двары былі Іван Сапега (1499 г.), Сімон Гес (1540 г.), Андрэй Няпрэцкі (1545 г.), Себасцян Дыбоўскі (1549 - 1562 гг.), Януш Скумін Тышкевіч (1611 - 1613 г.). Трэба зазначыць, што Новы Двор размяшчаўся на каралеўскіх землях - "староствах". Тут не было памешчыцкага землеуладання.

Яндекс.Метрика